«Свабода слова не прывілей» – Анджэй Пачобут атрымаў “Медаль Свабоды слова” у Гданьску

22:27 28 августа 2026
Журналіст Анджэй Пачобут, які больш за пяць гадоў правёў за кратамі ў Беларусі, атрымаў узнагароду прэстыжнага конкурсу "Медаль Свабоды cлова". Цэрымонія імпрэзы прайшла ў Еўрапейскім цэнтры Салідарнасці ў Гданьску 28 жніўня 2026 ў Гданьску. Яго выхад на сцэну ўсе прысутныя велізарнай залі сустрэлі стоячы і апладысментамі.

– Ідэя заснавальнікаў медаля заключалася ў тым, каб ушанаваць таксама тых, хто за свабоду слова заплаціў найвышэйшую цану. Ён ужо не мог бы атрымаць гэтую ўзнагароду асабіста, бо за вернасць праўдзе заплаціў уласнай крывёю, –  такімі словамі вядучы мерапрыемства пачаў прадстаўленне Анджэя Пачобута, пасля увесь зал устаў. – Але мы можам сёння вярнуць яго голас у нашу памяць і падзякаваць яму за барацьбу, якую ён вёў ад нашага імя і дзеля нас.

Спецыяльны ганаровы медаль у гэтым годзе прысуджаны Анджэю Пачобуту. Для Пачобута тэма свабоды слова мае далёка не тэарэтычны сэнс. Ён правёў гады ў беларускай турме за сваю журналісцкую і грамадскую дзейнасць. Атрымаўшы ўзнагароду, журналіст сказаў, што свабода слова не павінна залежаць ад таго, падабаецца яна ўладзе ці не.

Для Анджэя Пачобута гэтая ўзнагарода мае асаблівую гісторыю. У 2021 годзе, калі Медаль Свабоды Слова ўручалі ўпершыню, ён стаў лаўрэатам у катэгорыі «Медыя». Але атрымаць медаль асабіста журналіст тады не мог – 25 сакавіка 2021 года Пачобута затрымалі ў Беларусі.

Калі ў жніўні таго ж года ў Гданьску праходзіла цырымонія, ён ужо некалькі месяцаў знаходзіўся за кратамі. Узнагароду ад яго імя атрымаў намеснік галоўнага рэдактара Gazeta Wyborcza Барташ Веліньскі.

У лютым 2023 года Гродзенскі абласны суд прысудзіў Пачобуту восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ў «распальванні варожасці» і «закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі». Праваабаронцы прызналі журналіста палітычным зняволеным.

Анджэй Почобут

 

За кратамі Анджэй Пачобут правёў больш за пяць гадоў. На волю ён выйшаў 28 красавіка 2026 года ў выніку абмену зняволенымі паміж Беларуссю і Польшчай.

І вось праз пяць гадоў пасля першага ўручэння Медаля Свабоды слова, Пачобут ужо сам выступіў у Гданьску. Свой выступ ён пачаў са словаў: «Спадарства, ад імя беларускага руху вялікі дзякуй!»

Свабода слова – гэта не прывілей. Свабода слова – гэта натуральнае права. І што б ні думаў кожны чарговы дыктатар, сёння ў чалавека ўжо немагчыма забраць свабоду слова.

Мы жывём у часы месенджараў, сацыяльных сетак і іншых сродкаў камунікацыі. Сёння звычайны чалавек з мабільным тэлефонам часам можа мець большую сілу выказвання, чым вядомая рэдакцыя.

Часам кажуць, што цяпер усе журналісты. Але гэта няпраўда. Ёсць нават такое выслоўе: журналіст адрозніваецца ад блогера тым, што пры першых прыкметах праблем не выдаляе свае тэксты і не робіць выгляд, што нічога не адбылося.

Такім чынам, журналістыка непарыўна звязаная з адказнасцю за слова. І я ад гэтай адказнасці ніколі не хаваўся.

Сёння мы жывём у час, калі шырока распаўсюджваецца дэзінфармацыя, калі вельмі шмат фэйкавых навін. І менавіта ў такі час роля журналіста становіцца асабліва важнай.

Журналіст павінен быць своеасаблівым камертонам, арыенцірам. Ён павінен дапамагаць грамадству адрозніваць праўду ад хлусні.

Анджэй Почобут

Разам з ім медалі атрымалі сястра Малгажата Хмялеўска, Наталля Панчанка і Лешэк Яжджэўскі. Медалі прысуджаюцца ў трох катэгорыях: «Грамадзянка/Грамадзянін», «Інстытут» і «Медыя».

Улічваецца дзейнасць у абарону свабоды слова, дэмакратычных каштоўнасцяў, грамадзянскай супольнасці, талерантнасці і правоў чалавека. Гэта можа быць журналісцкая, грамадская, навуковая, культурная ці іншая публічная праца.

Чытайце таксама:
Политическим амнистия не светит. Власти Беларуси продолжают мстить за 2020 год

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

21 октября 2026 13:54

Три газеты за 105 минут. Как юбилей ВНС превратили в историю о выполненных обещаниях Лукашенко

19 октября БЕЛТА отметила 30-летие первого Всебелорусского народного собрания рассказом об успехах Лукашенко. За 105 минут его перепечатали ещё три региональные газеты. Мы сравнили публикации и выяснили, как юбилейная история с готовой похвалой власти оказалась на страницах районных и областных изданий.

20 октября 2026 17:26

В Литве готовятся отменить запрет на ядерное оружие

Жители Литвы могут столкнуться с отменой конституционного запрета на размещение ядерного оружия. В первом чтении законопроект поддержали 106 депутатов, против выступили 18, ещё 6 воздержались. 

16 октября 2026 19:23

БелТА написала о 70 миллиардах евро для Украины. Но не рассказала правду

16 октября БелТА сообщила, что Владимир Зеленский попросил у Евросоюза дополнительные 70 млрд евро на 2027 год. Цифры оказались правильными, а заявление действительно прозвучало. Однако из публикации исчезла значительная часть объяснений украинского президента: зачем нужны деньги, какие угрозы он описывал и почему говорил о безопасности всей Европы. Разбираемся, как достоверная информация может создавать одностороннее впечатление, […]

15 октября 2026 17:05

Миллиарды на мигрантов: что упустила «Минская правда»

Иностранцы получают миллиарды евро, немцы возмущены, ультраправые набирают популярность. «Минская правда» связывает эти события в одну историю. Но приведённые цифры не доказывают выводов автора. Манипуляция здесь строится на отборе и объяснении данных. Получателей социальной помощи подают как безработных, хотя среди них могут быть работающие люди и дети. Крупные суммы называют, а сведения о сокращении выплат […]